Entertainment Weekly | |
---|---|
Арыгінальная назва |
англ.: Entertainment Weekly[1] |
Тып | часопіс |
Фармат | таблоід[d] |
Заснавальнік | Time Warner |
Уладальнік | Time Inc. |
Выдавец | Time Inc. |
Краіна | |
Заснавана | 1990 |
Тэматыка | забаўляльны часопіс |
Мова | англійская[1] |
Перыядычнасць | штотыднёвік |
Галоўны офіс | Нью-Ёрк |
Тыраж | 1 798 643 |
ISSN | 1049-0434 |
Вэб-сайт | ew.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Entertainment Weekly (скарочана EW) — амерыканскі штотыднёвы часопіс, публікуемы выдавецкім домам Time Inc., філіялам кампаніі Time Warner, з 16 лютага 1990 года. Распавядае галоўным чынам пра фільмы, тэлевізійныя серыялы, мюзіклы на Брадвеі, кнігі і іншыя аб’екты масавай культуры. У адрозненне ад большасці падобных выданняў часопіс не факусуецца на асабістым жыцці знакамітасцей, падаючы чытачу першым чынам навіны пра апошнія рэлізы і прафесійна выкананыя рэцэнзіі. Тэматычна падобны на такія штотыднёвікі як Variety і The Hollywood Reporter, аднак меней спецыялізаваны, тым самым ахопліваючы шырэйшую аўдыторыю.